Всем, кто последнее время спрашивал меня о ближайших концертах!! 9 сентября. 20.30. Ратуша!! Приглашаю всех! «Сусветныя хіты па-беларуску» 9 верасня ў Мінску каля Ратушы ў рамках святкавання 950-годдзя горада Мінска адбудзецца канцэрт «Сусветныя хіты па-беларуску», на якім выступяць вядомыя салісты і музыкi Беларусі. Пачатак мерапрыемства ў 20.30. Уваход вольны. У праграме канцэрта выступяць Аляксандра і Канстанцін, ТЭО, Вольга Рыжыкава, Марына Васілеўская, Антон Мартынаў, Тані Фарэда, Юрый Селязнёў, Макс Лоўрэнс, якія выканаюць сусветна вядомыя хіты Shakira, Frank Sinatra, Maroon 5, Elvis Presley, Sting і іншых на беларускай мове. Акампанаваць салістам будзе VIP-JAZZ АНДРЭЯ Славінскага - бэнд прафесійных музыкаў, вядомы сваімі сумеснымі выступленнямі з вядучымі джазавым музыкамі свету. У яго склад уваходзяць Андрэй Славінскі (ударныя), Канстанцін Гарачы (клавішныя), Уладзімір Бялоў (бас-гітара), Аркадзь Іваноўскі (гітара), Андрэй Кляшчоў (саксафон). Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Мінгарвыканкам і Мінскканцэрт. Прыходзце, мы буздем рады Вас бачыць!

Теги других блогов: музыка концерт Минск